Сайт гарадзкога камунальнага ўнітарнага прадпрыемства mycity.by прапануе сваім наведнікам абраць, хто варты помніка ў Магілёве. На момант напісаньня гэтага матэрыялу, найбольшую колькасьць галасоў набраў адказ “Цішка Гартны”, на другім месцы – “Максім Гарэцкі”.
Старонка апытаньня: www.mycity.by/content/view/8862/11/.
Як паведамляе mycity.by, раней Тапанімічная камісія вырашыла, што ў адным са сквэраў альбо паркаў Магілёва неабходна паставіць помнік беларускаму дзеячу культуры (магілёўцу). З гэтай нагоды камісія ініцыявала грамадзкае абмеркаваньне.