Выданьне, якое разглядаецца ў рэцэнзіі: Марзалюк І.А. Міфы “Адраджэнскай” гістарыяграфіі Беларусі: манаграфія / І.А. Марзалюк. – Магілёў: УА “МДУ імя А.А. Куляшова”, 2009. – 148 с.
Манаграфія доктара гістарычных навук, гісторыка і археоляга Ігара Марзалюка адносна невялікая па аб’ёме і зусім невялікая па накладзе – 100 асобнікаў. Складаецца яна з трох разьдзелаў, кожны зь якіх, на першы погляд, мае досыць вострую палемічную скіраванасьць, калі не правакацыйнасьць. Але на другі погляд выяўляецца, што магілёўскі навуковец ня так палемізуе, як абгрунтоўвае тэзы, якія ўжо неаднаразова ўстрывожвалі грамадзкасьць. На трэці погляд будзе здавацца, што аўтар хістаецца на мяжы, што падзяляе аўтарскую навацыю з аднога боку, і кансэрватызм, выяўлены ў намаганьнях вярнуць старыя канструкцыі і ідэалягемы – з другога. А тое, у які бок ён нарэшце крочыць, не ў малой ступені залежыць ад пазыцыі чытача.
На фота – Ігар Марзалюк.
Фота ўзята адсюль.