Запрашаем Вас прыняць удзел у выніковым мерапрыемстве, прысвечаным 70-годдзю пачатку 2-й сусветнай вайны, якое адбудзецца ў пятніцу 11 сьнежня ў памяшканні Гістарычнай майстэні (вул. Сухая, 25). У межах мерапрыемства адбудзецца прэзэнтацыя часопісу ARCHE “17 верасьня 1939: антрапалогія ўзьяднаньня”, а таксама выстава “1939 год – трагічныя высновы. Лагерная творчасьць Еўфрасіньні Керсноўскай”. Пачатак мерапрыемства ў 16.30. Рэгістрацыя ўдзельнікаў, адкрыцьцё выставы і паўтор кінахронікі ў 16-00.
Удзельнікі:
– кандыдат гістарычных навук, даследчык савецкіх рэпрэсіяў на Беларусі Ігар Кузьняцоў;
– дасьледчык Аляксандр Татаранкаў, аўтар сенсацыйнай кнігі “Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах, 1921-1954”;
– доктар гістарычных навук, прафесар Беластоцкага універсітэту Алег Латышонак;
– гісторык Алесь Пашкевіч;
– рэдактар часопісу “ARCHE” Валеры Булгакаў
Падрабязная інфармацыя і праграма мерапрыемства http://represii-by.info/index.php?do=static&page=conference3
Ласкава запрашаем! Уваход вольны.
Кантакты (Валерыя):
тэл. маб (МТС).: + 37529 5712611
тэл. маб (Velcom).: +37529 3072713