Выйшла новая кніга Вольгі Лабачэўскай і Зінаіды Зіміной, прысвечаная беларускаму традыцыйнаму строю.
Кніга мае практычную скіраванасьць і будзе вельмі карыснай усім, хто цікавіцца беларускім народным строем і займаецца яго вырабам.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 23 снежня а 16-й гадзіне у бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры.
На прэзентацыі будзе магчымым набыць кнігу па выдавецкім кошце – 50900 руб.
У праграме прэзентацыі таксама:
Калядныя спевы ад грута “Гуда”.
Дэманстрацыя традыцыйных вышываных строяў, уласнаручна створаных сябрамі Студэнцкага этнаграфічнага таварыста.