У Менску пачалося аднаўленьне гатычна-рэнэсанснай царквы Сьвятога Духа кляштару базыльянаў. Пры адкрыцьці падмуркаў рэстаўратары таварыства “Мінская спадчына” разбурылі цалкам захаваныя ў лёхах царквы пахавальныя крыпты. Спэцыялісты кажуць, што сярод парэшткаў людзей, на якія наткнуліся рэстаўратары, могуць быць і парэшткі Кацярыны Сапегі, дачкі легендарнага канцлера Вялікага Княства Літоўскага Лява Сапегі, якая была заснавальніцай і першай ігуменьняй кляштару базыльянак. Вернікі Грэка-каталіцкай царквы дамагаюцца, каб парэшткі былі вернутыя на ранейшае месца ў адноўленыя крыпты. Тэкст цалкам.