“Гісторыі Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку ХХІ ст.”.
Гэтая кніжка пісалася намі на пачатку новага тысячагодзьдзя, а ўпершыню выдадзеная па–польску была ў 2002 г. Прызначалася яна перадусім для польскага чытача, ці беларускага, але з Польшчы. Менавіта дзеля гэтага даволі шмат увагі мы прысьвяцілі падзеям на даўнім Падляшшы і больш позьняй Беласточчыне, якая зьявілася пад канец ХVІІІ ст., разам з падзеламі Рэчы Паспалітай, сьпярша як прускі дэпартамэнт, а пасьля як расейская вобласьць. Гэта — малая бацькаўшчына аўтараў, якія абодва беларусы.Тэкст цалкам.