МГА “Гісторыка” і БК “ІКАМОС” праводзяць 14 лістапада ў Мінску адукацыйны семінар па тэме аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Мэта семінара – навучыць зацікаўленых людзей усёй працэдуры ўнясення помнікаў у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
У межах семінара таксама плануецца лекцыя па заканадаўстве ў сферы аховы помнікаў, прыклады іх ўдалага дагляду і эфектыўнага выкарыстання.
Семінар ладзіцца ў межах праекта “Дадай каштоўнасці!” ў падтрымку грамадскай кампаніі “Будзьма!”.
Удзельнікам з рэгіёнаў пры наяўнасці квіткоў кампенсуецца плата за праезд.
Запіс да ўдзелу, а таксама падрабязнасці пра праект “Дадай каштоўнасці!” :
+375 29 5043114 Таша
+375 29 5571124 Цімох