Сярод ліквідаваных будынкаў – былы двухпавярховы палац арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сэстранцэвіча. Да нядаўняга часу тут месьцілася 1-ае аддзяленьне Магілёўскага псыхіятрычнага шпіталя.
Комплекс старых будынкаў знаходзіўся ў Пячэрску, на вуліцы Сурганава. Зьнесеныя прынамсі чатыры мураваныя збудаваньні, асобныя зь якіх узьвялі ў XIX ст. Паводле Пастановы Савету міністраў № 578 ад 14 траўня 2007 году, два карпусы знаходзіліся ў Пераліку матэрыяльных аб’ектаў, якім надаецца статус і катэгорыя гісторыка-культурных каштоўнасьцей Рэспублікі Беларусь. Цяпер ужо неіснуючыя аб’екты XIX ст. былі аднесеныя да трэцяй катэгорыі – гісторыка-культурныя каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.
Тут знаходзіўся ліквідаваны комплекс будынкаў