Уладзiмiр Ракiцкi — адзiн з самых квалiфiкаваных беларускiх мастакоў-рэстаўратараў, iнтэлектуал, лаўрэат прэмii “За духоўнае адраджэнне”. Пры гэтым — гранiчна сцiплы чалавек, з гэтай прычыны рэдка кантактуе з журналiстамi. Нават для гэтай гутаркi адмовiўся фатаграфавацца — папрасiў замест гэтага даць лiшнi здымак помнiка архiтэктуры. Свайго ўнiкальнага адкрыцця. Некалькi месяцаў спадар Уладзiмiр лiтаральна правёў у гэтым будынку, сантыметр за сантыметрам адкрываючы незразумелыя i невядомыя спачатку старадаўнiя роспiсы пад шматлiкiмi слаямi пазнейшай тынкоўкi. Вынiк ашаламляльны, сапраўднае адкрыццё — бо ў Беларусi няма iншых захаваных роспiсаў таго часу сярэдзiны XVІII стагоддзя. Тым больш што захавалiся роспiсы надзiва добра, яны падлягаюць кансервацыi i аднаўленню. Тэкст цалкам.
Фота “Звязды”.