Запрашаем у мэмарыяльнае падарожжа па мясьцінах Слуцкага паўстаньня 1920 г.
Падарожжа адбудзецца 28 лістапада 2009 г.
У праграме:
Наведваньне і ўшанаваньне памятных мясьцін Слуцкага збройнага чыну:
1. Мястэчка Грозаў – месца фармаваньня Грозаўскага палка, памятны крыж на рынкавым пляцы, сядзібны дом Мержаеўскіх
2. Мястэчка Семежава – месца найбольш жорсткіх баёў, памятны крыж на тээрыторыі зьнішчанай семежаўскай царквы, побач зь якой былі пахаваныя абаронцы мястэчка
3. Вёска Агароднікі – праваслаўныя могілкі, дзе пахаваны ўдзельнікі бою за Вясею
4. Слуцк – будынак былога дваранскага сходу, дзе было абвешчана паўстаньне
Падчас падарожжа – інфармацыйнае забесьпячэньне, прагляд гістарычных дакумэнтальных фільмаў
Ахвяраваньні на падарожжа – 25 000 бел. рублёў
Запіс па адрасе: Машэрава, 8.