Наўрад цi хто ў нас сумняваецца ў тым, што Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы. Аднак жа яшчэ 20 гадоў таму акадэмiк Радзiм Гаўрылавiч Гарэцкi даказаў, што геаграфiчны цэнтры Еўропы сапраўды знаходзiцца ў нашай краiне.
Шмат якiя краiны заяўляюць, што гэты пункт на iх тэрыторыi — маюць рацыю, бо iснуюць розныя метады даследавання. Але доказы беларускага геолага можа паўтарыць любы школьнiк: ёсць прызнаны самы заходнi пункт Еўропы, ёсць самы ўсходнi, паўночны i паўднёвы, а на перакрыжаваннi лiнiй знаходзiцца беларуская Чыжаха, на мяжы Бярэзiнскага i Чэрвеньскага раёнаў. Гэтае паведамленне на першым з’ездзе беларусаў свету зрабiла фурор, таму што тады на гэтую тэму шырока не гаварылi.
Але зусiм не дзiва, што iдэя даказаць гэта напаткала менавiта акадэмiка Гарэцкага, якi пераехаў жыць у Беларусь ужо дарослым чалавекам, бо вырас у Расii, куды была выслана сям’я бацькоў. Яшчэ сто гадоў таму яго родныя жылi з думкамi пра радзiму, за гэта i пацярпелi. Што за час гэта быў для Беларусi, можна даведацца з кнiгi “Браты гарэцкiя”. Яе аўтар разважае пра загадкi лёсу, якi ўмее гуляць з людзьмi, народамi, краiнамi. Тэкст цалкам.
Фота “Звязды”.