Фонд “Новыя Мэдыі” у межаж міжнароднага праекту “Моладзевая акцыя мультымэдыяў” абвесьціў конкурс газэтаў “МАМ фармат”.
“Моладзевая акцыя мультымэдыяў”, скарочана МАМ – гэта праект, які аб’ядноўвае тры краіны – Беларусь, Польшчу ды Украіну, і базуецца на двух электронных парталах: mammedia.org і elekcyi.org.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца газэты:
• створаныя ды выкладзеныя на партале mammedia.org з 1 красавіка да 31 траўня,
• памерам больш за тры старонкі,
• на беларускай альбо расейскай мовах (ужываньне дзьвюх моваў таксама дазваляецца).
Адна рэдакцыя можа прапанаваць на конкурс ня больш за тры нумары аднаго выданьня ці розных выданьняў адной рэдакцыі. Зьмест газэты ня мусіць парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў зь інтэрнэту, іншых выданьняў, якія не належаць рэдакцыі газеты, абавязкова трэба пазначаць першапачатковую крыніцу.
Пасьля прагляду ды аналізу ўсіх створаных ды апублікаваных газэтаў на партале mammedia.org, журы конкурсу ў складзе беларускіх журналістаў і настаўнікаў вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях:
• лепшая газэта,
• лепшая беларускамоўная газэта,
• лепшая рэдакцыя,
• лепшая ідэя й яе ўвасабленьне,
• лепшы дызайн,
• лепшае валоданьне рэсурсам www.mammedia.org,
• лепшы рэпартаж,
• лепшы фотарэпартаж,
• лепшы артыкул,
• лепшае эсэ,
• лепшае фота,
• лепшы мастацкі твор,
• лепшая прэзэнтацыя школы ў газэце,
• лепшая прэзэнтацыя населенага пункту (вёскі, аграгарадка, мястэчка, гораду ды інш.).
Усе намінанты атрымаюць у якасьці падарункаў флэшкі ці мр3-плэеры, а рэдакцыі, якія будуць адзначаныя ў некалькіх намінацый: абсталяваньне для стварэньня, друку ды распаўсюду сваёй газэты.
Лепшыя журналісты й сябры рэдакцыяў конкурсных газэтаў будуць запрошаныя на летнія моладзевыя журналісцкія школы, якія пройдуць у Беларусі, Польшчы ды Украіне.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Паўла Белавуса праз тэл.: +375297828881 альбо e-mail: [email protected],
skype: belavus.pavel.