Падведзеныя вынікі трэцяга тура СМС-віктарыны “Будзьма беларусамі!”
Тур стаў па-сапраўднаму рэкордным: была атрымана не толькі найбольшая колькасць адказаў – 41, але і найбольшая колькасць няправільных адказаў – 11! Таму толькі 30 чалавек у 3-м туры адказала правільна на ўсе пытанні. Прычым сярод іх 17 дзяўчынак і 13 хлопчыкаў. І што цікава, вялікія супярэчнасці і блытаніну выклікала пытанне пра вобласці: разумеем, што жыхарам Міншчыны хочацца, каб менавіта сталічная вобласць была найбольшай, але гэта не так.
Правільныя адказы:
1.БНР – гэта… в) Беларуская Народная Рэспубліка;
2.Які ўніверсал выдаў Касцюшка: а) Паланецкі;
3.Якая з беларускіх абласцей найбуйнейшая па тэрыторыі: г) Гомельская;
4.Якая з гэтых тэрыторый этнічна не беларуская: г) Пскоўшчына;
5.Адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў і філарэтаў, які за антырасейскую дзейнасць быў высланы ў Арэнбург на 20 гадоў. – Тамаш Зан
У выніку, выпадковым абраннем, з 30 чалавек было вызначана 10 пераможцаў, якія і атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма!”
Кантакты пераможцаў:
1. Павел Пугач – +37529119…0
2. Наталля Кухарэнка – +37529673…0
3. Балашка Святлана – +37529501…6
4. Даша Куцапалава – +37529624…0
5. Лісавета Шкіркова – +37529142…3
6. Сняжана Сляпцова – +37529148…7
7. Дзіна Міхалап – +37529132…8
8. Павел Філімонаў – +37529357…3
9. Таня Вульф – +37529142…6
10. Наташа – +37529274…3
З пераможцамі арганізатары віктарыны звяжуцца цягам бліжэйшага тыдню для ўдакладнення спосабу перадачы падарункаў.
Але ж віктарына працягваецца. Чакайце пытанні 4-га перадапошняга туру ў бліжэйшы час