Падведзеныя вынікі чацвёртага туру СМС-віктарыны “Будзьма беларусамі!”.
Дзякуй усім удзельнікам! Нягледзячы на шматлікія святы, знайшліся смелыя беларусы, якія адшукалі правільныя адказы на пытанні нашай віктарыны.
Найбольшыя складанасці ва удзельнікаў выклікала другое пытанне. Многія не заўважылі, што дзве з пазначаных асобаў не былі старшынямі Рады БНР, а Варонка Язэп быў старшынём не Рады, а Народнага сакратарыяту БНР. Таму, паколькі дзвюх асобаў пазначылі толькі 5 чалавек, было вырашана залічыць правільным адказ на другое пытанне, калі ўдзельнік пазначаў адную асобу з дзвюх.
Правільныя адказы:
1. У якім годзе адбылася першая пастаноўка камедыі Янкі Купалы “Паўлінка”: а) 1913.
2. Хто з гэтых людзей не быў страшынём Рады БНР: а) Шантыр Фабіян; г) Варонка Язэп.
3. Якой фізіка-геаграфічнай правінцыі не існуе: в) Пасляпалеская правінцыя.
4.Фестываль беларускамоўнай музыкі, які штогадова адбываецца ў Польшчы з 1990г.: г) Басовішча.
5. Паэт, які быў высланы з Беларусі за верш “Палескі наш край папалам” у 1929. Алесь Дудар.
У выніку, выпадковым абраннем сярод 21-го ўдзельніка, якія даслалі правільныя адказы, было вызначана 10 пераможцаў, якія і атрымаюць падарункі ад кампаніі “Будзьма!”
Кантакты пераможцаў:
Таццяна Нятбаева – +37533600…7
Юлія Левіна – +37529344…7
Ірына Дарафейчук – +4851749…1
Андрэй Кальцоў – +37529132…3
Ганна Каласоўская – +37529243…7
Алег Дзяжкоў – +37529388…1
Ганна Сцяпанчанка – +37529258…8
Вольга Шылак – +37529593…0
Насця Чыненава – +37529842…1
Яўген Андрэенка – +37529745…4
З пераможцамі арганізатары звяжуцца цягам бліжэйшых дзён для ўдакладнення спосабу перадачы падарункаў.
Але ж віктарына працягваецца. Чакайце пытанняў 5-га апошняга туру бліжэйшым часам. Пасля яго сканчэння мы падвядзем агульныя вынікі і вызначым самых актыўных удзельнікаў усёй віктарыны.