Падведзеныя вынікі апошняга, пятага туру СМС-віктарыны “Будзьма беларусамі!” Дзякуй усім удзельнікам, якія на працягу двух месяцаў нястомна адказвалі на нашыя пытанні. Спадзяемся, што, шукаючы правільныя адказы, вы здабылі для сябе шмат новых цікавых зьвестак з гісторыі, культуры і геаграфіі Беларусі. І цяпер пры нагодзе зможаце падзяліцца імі з роднымі ды сябрамі — і годна лічыць сябе сапраўдным беларусам.
Апошні тур прынёс нам 21 правільны адказ. Агулам за 5 тураў у віктарыне ўзялі ўдзел каля 150 чалавек. На жаль, не ўсе беларусы ведаюць, як называўся галоўны орган улады ў часы Рэчы Паспалітай і ВКЛ, таму знаёмім з правільнымі адказамі на 5 тур віктарыны.
Правільныя адказы:
1. Год, у які ўтварылася Рэч Паспалітая: б) 1569;
2. Героем якога літаратурнага твора з’яўляецца Янка Здольнік: г) Тутэйшыя (Янка Купала);
3. Якое вадасховішча самае вялікае на тэрыторыі Беларусі: а) Вілейскае;
4. Якія плямёны жылі на тэрыторыі Беларусі да прыходу славян: а) балцкія;
5.Вышэйшы саслоўна-прадстаўнічы орган улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай з XV па XVIII cтст. — гэта сойм (сейм).
Кантакты 10 выпадкова абраных пераможцаў 5-га тура:
1.Марына Весялуха — +37529587…9
2.Маргарыта Кароль — +37529394…8
3.Раман Лысоў — +37529395…1
4.Вікторыя Біран — +37529693…6
5.Людміла Вяркеенка — +37529223…6
6.Сяргей Кіслюк — +37529552…7
7.Яўген Скрабец — +37529800…3
8.Алесь — +37529970…6
9.Аксана — +37529387…3
10.Сяржук Дымкоў — +37529740…8
За 5 тураў у віктарыны з’явілася шмат прыхільнікаў, якія дасылалі свае адказы раз за разам. Як і абяцалася, “Будзьма” адзначыць гэтых удзельнікаў каштоўнымі падарункамі і квіткамі на бліжэйшыя імпрэзы, якія ладзяцца ў межах кампаніі.
Галоўныя пераможцы ўсёй віктарыны:
1.Яўген Андрэенка — +37529745…4
2.Ірына Дарафяйчук — +4851749…1
3.Юрась Каласоўскі — +37533627…2
4.Сяргей Кіслюк — +37529552…7
5.Кірыл Скарыгін — +37529669…4
6.Ірына Новік — +37529107…2
З усімі пераможцамі арганізатары віктарыны звяжуцца цягам бліжэйшага тыдня, каб удакладніць спосаб перадачы падарункаў.
Запрашаем да ўдзелу ў іншых акцыях, конкурсах, імпрэзах у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма”!