Робім культуру

Культурнае жыццё павіннае быць цікавым! А гэта магчыма толькі тады, калі яно разнастайнае і ў ім адлюстраваныя інтарэсы розных супольнасцяў.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” па ўсёй краіне ладзіць конкурсы і “Кірмашы праектаў” — адмысловыя публічныя прэзентацыі крэатыўных ідэй, дзе прадстаўляюць свае рэалізаваныя альбо запланаваныя праекты таленавітыя, прадпрымальныя, актыўныя людзі, неабыякавыя да культуры свайго горада/асяродка і гатовыя яе палепшыць!

Да вашай увагі — нашае спецыяльнае выданне “Ствараем культурнае асяроддзе разам! Практычныя рэкамендацыі для ўсіх зацікаўленых”. Гэта інтэрв’ю з людзьмі, якія дзеяннямі ўжо палепшылі культурны клімат свайго горада або цяпер спрабуюць гэта рабіць. Аўтары рэалізаваных праектаў дзеляцца з вамі сакрэтамі поспеху, праблемамі, з якімі сутыкаюцца, і спосабамі іх пераадолення. А таксама вы знойдзеце прыклады станоўчых культурніцкіх практык ад нашых суседзяў. Пэўны аналіз праведзеных на замову кампаніі сацыялагічных даследаванняў дапаможа зразумець, у якіх умовах мы працуем і што варта рабіць найперш.

Чытаем! Натхняемся! Ствараем культуру разам!

Абмяркоўваем культуру

Бібліятэка карысных ведаў

 


Дадаць каментар