This movie requires Flash Player 9

Ствараем культуру

“Культура”, як вядома, панятак усёахопны: гэта і тое, што мы думаем, і як дзейнічаем, і як камунікуем у сям’і, і як будуем свой бізнес, і наколькі актыўныя ў сваім асяродку і агулам у грамадстве — то бок практычна ўсё, што мы прадукуем сваімі думкамі, учынкамі ці, наадварот, бяздзеяннем. Культура — гэта сістэма каштоўнасцяў, якая фармуе наш светапогляд.

У бальшыні выпадкаў у сваім жыцці мы з’яўляемся спажыўцамі культурніцкага прадукту, створанага іншымі. Часам нам не хапае ведаў, каб актыўна ўдзельнічаць у самім працэсе стварэння культуры.

Сваім новым раздзелам на сайце кампанія мае на мэце дапамагчы і прафесіяналам, і аматарам.

Той, хто гатовы і хоча сам рабіць культуру, знойдзе ў ім:

  • бібліятэку неабходных тэарэтычных ведаў і карысныя спасылкі;
  • досвед рэалізацыі паспяховых культурніцкіх праектаў;
  • відэа з найцікавейшых дыскусійных падзей кампаніі, што адбываюцца ў розных гарадах Беларусі;
  •  палемічныя матэрыялы пра розныя аспекты культурніцкага жыцця.
  • Робім культуру

  • Абмяркоўваем культуру

  • Бібліятэка карысных ведаў

Бібліятэка карысных ведаў

У чым асаблівасці культурніцкага мэнэжэменту і што такое “культурніцкая палітыка”. Як стаць актыўным удзельнікам яе фармавання. Як знаходзіць аднадумцаў...
1

Адзін каментар у “Бібліятэка карысных ведаў”

  1. ВР says:

    Тыя, хто ўмее гуляць у шахматы і цікавіцца творчасцю Уладзіміра Караткевіча, могуць далучыцца да “раблення культуры” тут: brestchess.ucoz.ru/index/novosti/0-18 (запіс ад 19.11, прапануецца аднавіць партыі з “Ладдзі роспачы”)

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика