Свята, прысвечанае 170-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча, мае адбыцца 22 мая ў Кушлянах (Смаргонскі р-на, Гродзенская вобл.), дзе жыў паэт. Пачатак – у 11.00. Будуць працаваць гандлёвыя пункты, музей, выстава народных майстроў. Як расказалі ў аддзеле культуры райвыканкама, у гэты дзень будуць прызначаныя дадатковыя аўтобусы на Кушляны.