Студзеньскі нумар “Полымя” яшчэ нясе на сваім тытульным аркушы імя намесніка галоўнага рэдактара – светлай памяці Уладзіміра Марука… Часопіс распачынае публікацыю рамана А. Брытуна “Пах мускусу”. Твор атрымліваецца неадназначны. З аднаго боку, гэта праца непрафесійнага пісьменніка ці, інакш кажучы, чалавека, які не займаўся прозай на працягу доўгага часу. Калі я не памыляюся, А. Брытун дэбютуе раманам. Рызыкоўна. Тым не менш, у творы вельмі шмат каштоўнай факталогіі, адразу бачыш, што аўтар не адзін дзень рыхтаваўся да напісання. Тэкст цалкам.