Пряма відео-трансляція поетичного
слему в Мінську. Початок о 17.30!
13 сьнежня ў галерэі “Ў” адбываецца паэтычная бітва між зборнымі Беларусі і Ўкраіны.
Ад пачатку часоў між Галяктыкай У ды Галяктыкай Б вялася спрэчка, да якога боку належыць Сіла Слова. Галяктыка стабільнасьці ды спакою Б трэці раз сыйдзецца ў сьвяшчэннай паэтычнай бітве з Галяктыкай хаасу і анархіі У. Два сутыкненьні ўжо адбываліся на тэрыторыі Галяктыкі У, але лёс Сусьвету вырашыцца менавіта ў бітве 13 сьнежня на тэрыторыі Галяктыкі Б.
Даўжынёй і майстэрствам валоданьня лазэрнымі мячамі памераюцца:
— з боку Галяктыкі У — Дмытро Лазуткін, Арцемій Паляжака і Паўло Карабчук;
— з боку Галяктыкі Б — Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль і Сяржук Мядзьведзеў.
За хадою бітвы будзе сачыць Дарт Вайдэр сучбелліту Андрэй Хадановіч.
Упершыню ў гісторыі міжгаляктычных слэмаў будзе зьдзейсьненая он-лайн відэатрансьляцыя паэтычнай бітвы на сайце belarus.org.ua. Пачатак відэатрансьляцыі а 17-30.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” месьціцца па адрасе: Менск, пр. Незалежнасьці, 37-А.
Уваход вольны.
Няхай будзе з вамі сіла слова!