28 студзеня спаўняецца 70 гадоў аднаму з самых папулярных беларускіх пісьменьнікаў, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Кастуся Каліноўскага Леаніду Дайнеку. Ён – аўтар гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “Жалезныя жалуды”, “Сьлед ваўкалака”, якія заслужана прынесьлі празаіку чытацкае прызнаньне. Эпоху за эпохай, постаць за постацьцю нястомна дасьледуе ён беларускую мінуўшчыну, ствараючы мастацкія партрэты Ўсяслава Чарадзея, Канстанціна Астроскага, Язафата Кунцэвіча… А яшчэ Леанід Дайнека зьбірае аднадумцаў у прыдуманае ім Згуртаваньне эўцэнтрыстаў. Тэкст цалкам.