За апошнія два тыдні я двойчы сутыкнулася з неабходнасцю раіць тэксты для чытання дзецям 10-11-гадовага ўзросту. Мне досыць цяжка нешта раіць для такой аўдыторыі, бо я не працавала з такімі маленькімі дзецьмі і не вельмі добра ўяўляю сабе іх зацікаўленні. Але патрэба сфармуляваць такі спіс – відавочна ёсць.