МГА ЗБС “Бацькаўшчына” рыхтуе да выдання кнігу Рыгора Барадуліна пад назвай “Навошта”. У гэтай кнізе сабраны афарызмы і выказванні Рыгора Барадуліна, а збіраў іх вядомы беларускі бард Алесь Камоцкі.
Выданне смела можна назваць супольным творам мастацтва. Акрамя твораў Рыгора Барадуліна ў кнізе размешчаны шыкоўныя фотаздымкі Джона Кунстадтэра. На кожным развароце з аднаго боку афарызмы Рыгора Барадуліна, а з другога боку — фотаздымак. Тэкст цалкам.