Фестываль праходзіць у межах літаратурнай акцыі «Беларускi красавiк/Белорусский апрель – 2010» і адбудзецца ў Мінску з 9 па 11 красавіка 2010 году.
Месцы правядзення – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13), Мастацкая галерэя “Ў” (праспект Незалежнасці, 37А), кавярня “Валерыя” (Валадарскага, 7).
Крэда фестывалю: Перад удзельнікамі не ставіцца аніякіх моўных абмежаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць абмежаваныя выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак словаў” арганізатары бачаць у пашырэнні культурнага поля беларускай сталіцы ў прасторы найбольш актуальных галінаў сучаснай паэтычнай думкі.
Арганізатары фестывалю:
часопіс «Современная поэзия»
пры падтрымцы
беларускага ПЭН-цэнтра
грамадска-культурніцкай кампаніі «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!»
Аргкамітэт фестывалю: Андрэй Новікаў (Масква), Андрэй Хадановіч (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск).
Куратары мерапрыемстваў: Ігар Бабкоў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Марыя Мартысевіч (Мінск), Андрэй Новікаў (Масква), Дмітрый Строцаў (Мінск), Андрэй Хадановіч (Мінск), Аляксандр Шышкін (Масква), Андрэй Каровін (Масква), Аляксей Яфімаў (Масква).
Інфармацыйныя партнёры:
Литафиша.ру
Литрадио.ру
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ
9 красавіка (пятніца)
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)
15.00 – 17.00 – Імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак словаў».
Выступы беларускіх літаратараў. Бяруць удзел:
Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Аксана Спрынчан, Міхась Башура
Падчас мерапрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі»
Вядоўца – Зміцер Вішнёў.
Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
18.30 – 20.30 – Адкрыццё 4-га Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак словаў”
Выступаюць: Уладзімір Арлоў (Мінск), Дзмітрый Строцаў (Мінск), Зміцер Вішнёў (Мінск), Адам Глобус (Мінск), Алена Ганчарова (Мінск–Масква), Віталь Рыжкоў (Мінск), Алена Ісаева (Масква), Аляксандр Шышкін (Масква), Вольга Сульчынская (Масква), Лёша Яфімаў (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк) і інш. Вядоўца – Андрэй Новікаў.
20.30 – 21.00 – У межах адкрыцця фестывалю – прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несіметрычныя сны».
10 красавіка (субота)
Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
12.00 – 12.45 – Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел: Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядоўцы – Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч.
12.45 – 13.45 – «Паэзія не для ўсіх». Презентацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» (Мінск). Вядоўца – Ігар Бабкоў.
13.45 – 14.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медиа» (Масква). Бяруць удзел: Алена Ісаева, Міхаіл Кагановіч, Андрэй Каровін, Вольга Сульчынская, Аляксандр Рапапорт. Вядоўца – Аляксандр Шышкін.
14.45 – 15.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Мінск). Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядоўца – Зміцер Вішнёў.
15.45 – 17.00 – Выступы гасцей фестывалю «Парадак словаў». Бяруць удзел: Дзмітрый Бурага (Кіеў), Лёша Яфімаў (Масква), Сяргей Касяшнікаў (Кіеў), Любава Малышава (Масква) і іншыя. Вядоўца – Андрэй Новікаў.
Кавярня “Валерыя” (Валадарскага, 7)
17.30 – 21.00 – Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядоўцы – Андрэй Каровін і Аляксей Яфімаў.
11 красавіка (нядзеля)
Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)
12.00 – 13.30 – Паэтычная праграма «8 жанчынаў». Вядоўца – Марыя Мартысевіч.
13.30 – 14.45 – Прэзентацыя фестывалю «Время и место». Бяруць удзел: Алена Казанцава, Міхаіл Ганчароў, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова.
Вядоўца – Дмітрый Строцаў.
14.45 – 15.00 – Закрыццё Чацвертага міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак словаў».
УВАХОД НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ВОЛЬНЫ