Часопіс “Poets & Writers” (May/June, 2008)
Аўтар Kevin Mance
Ты ня мусіш нікому пра гэта казаць: справа В. Морт
Ня гледзячы на cваю далікатную фігуру, Вальжына Морт умее есці. Ва ўкраінскай рэстарацыі “Вясёлка” ў Іст Віладж Морт ажыццяўляе напад на місак з супам, кошык з чорным хлебам, талерку з мяснымі пелеменямі, старанна абмазанымі смятанай, і, напрыканцы, на кавалак пірага “А Ле Мод”. Усё гэта яна адпраўляе ў рот з небывалым задавальненнем, што падказвае мне: наталяе яна не толькі свой страўнік, але і нешта яшчэ. Дваццацішасцігадовая паэтка з Беларусі, якая цяпер жыве ў Александрыі, штат Вірджынія, схільная да рэдкіх прыступаў тугі па Бацькаўшчыне, якія на шчасце могуць мець палегчаныя, калі не залечаныя, рэгулярнымі ўліваннямі баршчу ды галубцоў. Тэкст цалкам.