5 лістапада, падчас афіцыйнага візыту кіраўніка Беларусі ў Кіеў, ва ўкраінскай сталіцы быў урачыста закладзены камень на месцы будучага помніка Ўладзімеру Караткевічу – выпускніку Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Шаўчэнкі. А як ушанавана памяць клясыка ў самой Беларусі? Сёлета ініцыятыўная група распачала працу над падрыхтоўкай Збору твораў Караткевіча ў 25 тамах. Мы сустрэліся з каардынатарам гэтага маштабнага праекту, дацэнтам Белдзяржунівэрсытэту Анатолем Вераб’ём. Тэкст цалкам.