Усё мінае, казаў калісьці стары Саламон. Аднак штосьці часамі вяртаецца. У новым абліччы з новымі гукамі і пахамі, але з да болю знаёмым бляскам ў вачах. Пра гэта чалавецтву распавёў яшчэ адзін мудры старац – Гегель. Леташняя “Вобла” знікла з першымі прымаразкамі, не дажыўшы да спякотнага лета-2010. Панядзелкавыя вячоркі ў лёхах каралавых рыфаў, што буяюць у гарадскіх глыбінях са сталінскіх часоў, паэтычныя вакханаліі ў таварыстве акіянскіх блазнаў адышлі ў нябыт. Але не спяшайцеся несці пластыкавыя кветкі да нашага нягеглага помніку!