Сучаснасць патрабуе праўды. У кніжным выглядзе і як прадукт выдавецкага рынкавага працэсу праўда называецца літаратурай факта. Хто яшчэ нядаўна ачольваў вяршыні спісаў амерыканскіх бестселераў? – чалавек, які сядзеў у трэцім з захопленых самалётаў 11 верасня 2001 г. Еўропа і Амерыка, наогул, найбольш развітыя рэгіёны сёння актыўна прадукуюць і спажываюць падобную літаратуру. Пры ўмове, што яна актуальная – попыт заўсёды ёсць.