Янсан, Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка / Тувэ Янсан; пер. са шведскай Насты Лабады; ілюстрацыі Тувэ Янсан. – Мн.: Зміцер Колас, 2010. – 56 с.: іл.
“Аднойчы жнівеньскім днём, недзе пасля абеду, Мумітроль і яго мама прыйшлі ў самую гушчэчу Вялікага лесу”. Гэта было спачатку. А пасля…
Аднойчы травеньскім днём, недзе пасля абеду, у Абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі Тувэ Янсан “Маленькія тролі і вялікая паводка”, перакладзенай Настай Лабадой. На прэзентацыі прысутнічалі не толькі надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Швецыі і Фінляндыі Стэфан Эрыксан і Мар’я-Лііса Кільюнэн, але нават Хемуль, які зачытаў даклад пра творчы шлях Мумітаты, асаблівую ўвагу надаўшы значэнню яго асобы для развіцця літаратурнага працэсу ў Мумідоле, і аркестр жыхароў мумідолу, якія выканалі песеньку “Гэй, звяркі, спляціце бантам хвасты”. Надзвычайным і паўнамоцным выдаўцом мумітроляў стаў Зміцер Колас. Тэкст цалкам.