Так сталася, што калiсьцi народжаны вецер перамен дагэтуль не перастаў веяць. Ён усё яшчэ звальвае перагародкi, што замiналi i замiнаюць паўнавартаснаму i аб’ектыўнаму ўспрыняццю гiстарычных падзей, фактаў i з’яў лiтаратуры i мастацтва. Ва ўсё большай паўнаце i жыццёвай праўдзе паўстаюць перад намi нашы класiкi. Аказваецца, яны былi не толькi бронзавымi выявамi на нашых вулiцах i плошчах, а звычайнымi, жывымi людзьмi з усiмi ўласцiвымi жывым захапленнямi, слабасцямi, прывычкамi i праявамi характару. I як нi дзiўна, менавiта такое ўспрыняцце класiкаў не адвярнула ад iх прыхiльнiкаў, наадварот, умацавала цiкавасць да iхняй творчасцi, а многае проста прымусiла зразумець i асэнсаваць па-новаму, у больш шырокiм кантэксце як творчасцi самога аўтара, так i ўсяго тагачаснага лiтаратурнага працэсу. Бо праўда толькi ўзбагачае, а не збядняе вобраз. Тэкст цалкам.