Два тыдні таму часопіс “Бярозка” па ініцыятыве аўтара рубрыкі “Лісты да хрэсніка”, якая выходзіць у блоку “Зярняткі веры”, абвясціла дабрачынную акцыю “Падары “Бярозку» дзіцячаму дому”. На абвестку пачалі прыходзіць лісты са “справаздачамі” і іншыя — з просьбай падказаць адрасы дзіцячых дамоў. Падказваем некаторыя з іх:
Бараўляны, SOS-дзіцячая вёска
223053 Мінская вобласць, Мінскі раён
Мінскі дзіцячы дом № 8 змешанага тыпу
220116 Мінск, праспект Дзяржынскага, 81
Дзіцячы дом № 7 “Сем Я” Мінска
220024 Мінск, вуліца Кіжаватава, 68
Дзіцячая вёска Вытокі, сірочы прытулак
223053 Мінская вобласць, Мінскі раён,
пасёлак Вопытны, вуліца Лагерная, 11/4
Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс “Бярозка” не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).
Дзякуем за добрую душу!
Паводле арганізатараў