У віленскім выдавецтве VAGA выйшаў паэтычны альманах, прысвечаны хайку.
Вершы пададзеныя на мове арыгіналу, па-ангельску і па-літоўску.
Дзякуючы WORLD HAIKU ASSOCIATION у кнігу трапілі паэты з розных куткоў свету.
Найбольш шырока прадстаўленыя хайдзіны Японіі, ЗША і Літвы.
З Беларусі ў зборнік уключаныя хайку трох паэтаў:
Міраслава Адамчыка, Анатоля Ілюшчыца і Адама Глобуса.