Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” і творчая суполка “Спайка шва” прэзентуюць вечарынку карпаратыўнай літаратары.
На вечарынцы:
1. Паэт-сонца, малады, удораны літаратар, сэкс-сімвал і прочая і прочая
Віталь Рыжкоў
зладзіць ненапружную лекцыю “Практычныя прынцыпы карпаратыўнай літаратуры” ды прадставіць Марыйку Мартысевіч.
2. Літаратарка-журналістка-перакладчыца-сцэнарыстка-і чаго-толькі-не-здурнець-можна
Марыйка Мартысевіч
прадэкламуе карпаратыўныя вершы пра Віталя Рыжкова і прадставіць Паўла Касцюкевіча.
3. Расцудоўны пісьменнікаперакладчык
Павал Касцюкевіч
раскажа, якія яго сябры цудоўныя людзі і цудоўныя літаратары, і, пачуўшы тое ж самае ў адказ, апавядзе пра тое, якія змрочныя іншыя літзборні і літаб’яднанні.
4. Guest, які перакананы, што ён special, – Андрэй Адамовіч.
Наш ненапружны карпаратыўчык, які, спадзяемся, не ператворыцца ў міжсабойчык, адбудзецца 20 лістапада (гэта, дарэчы, пятніца) у мастацкай галерэі “Ў”, а дакладней: у кнігарні “Ў галерэі” – гэта ж на праспекце Незалежнасці, 37а.
Пачатак а 18-й.