Клінаў, Артур. Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца. — Менск: Беларусь, 2008. — 202 с.
Першае выданьне аздобленай фотаздымкамі Горада Сонца (то бок Менску) кнігі Артура Клінава пабачыла сьвет у Нямеччыне чатыры гады таму. Адчувальна, што “малая падарожная кніжка” стваралася для замежных чытачоў: менавіта для іх аўтар складае ясны маршрут падарожжа (“калі вы прыедзеце ў Менск з Эўропы цягніком…”), папярэджвае, што чакае ў дарозе (“нейкія маленькія людзі, апранутыя ў цёмныя зашмальцаваныя робы” мусяць на мяжы зьмяніць цягніку колы і адбудзецца тое абавязкова ноччу); праводзіць зьмястоўныя цікавыя экскурсы ў гісторыю Краіны Шчасьця (то бок Беларусі); выкладае старанна абдуманыя адстранёныя аповеды-развагі пра ўдзел беларусаў разам з іншымі падначаленымі расейскім уладам народамі ў грандыёзным эксперыменце па ператварэньні ў жыцьцё мроі пра шчасьлівае грамадзтва… Я чытаў гэтыя старонкі кнігі з пачуцьцём шэрага смутку, стоенага шкадаваньня, маўклівай жальбы. Бо не з чужых словаў ведаю пра трагедыю хараства той велічнай краіны — цёплыя колеры паўнавартаснага жыцьця ў ёй іншым разам мроіліся наяве і мне. Усьлед за Артурам Клінавым мне таксама хочацца ўсклікнуць: “Я спазнаў гэты Сон!”. Тэкст цалкам.