У нядзелю, 16 траўня, у 16.00 у актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзентацыя перакладу першай з серыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў – “Маленькія тролі і вялікая паводка”. Кніга, перакладзеная Настай Лабадой, выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа.
Вядоўца імпрэзы – Анка Упала. Перад публікай выступяць шведскі амбасадар Стэфан Эрыксан, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, перакладчыцы Наста Лабада і Алеся Башарымава, паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль, “Кабарэ Матыльды Штор” ды інш.
Падчас імпрэзы адбудзецца віктарына з падарункамі для дзяцей. Акрамя таго, ахвочым дзеткам мастак намалюе мумігерояў на паветраных шарыках. На прэзентацыі можна будзе набыць Кніжку-Са-Зніжкай. І апроч усяго, там будуць экспанавацца малюнкі аматараў мумітроляў з Расіі і Беларусі. Тэкст цалкам.