Кніга “Песняры імперыі. Расійская літаратура і каланіялізм” амерыканскай даследчыцы Эвы Томпсан прысвечана даследаванню расійскай літаратуры. Але праца вельмі далёкая ад літаратуразнаўства, хутчэй, гэта прачытанне класічных твораў праз посткаланіяльную прызму.