Беларускі пісьменнік, вядоўца звяздоўскага конкурсу апавяданняў, не належыць да тых асобаў, якія выкарыстоўваюць усе сучасныя тэхналогіі дзеля таго, каб нагадаць пра сябе. І не думаюць пра нагоду, якая з’яўляецца для гэтага — няхай гэта выхад новай кнігі ці нават юбілей. Таму нагадаем мы, прычым апавяданнем, якое ў нейкім сэнсе сімвалічнае ў дзень нараджэння: пра хлопчыка, які вучыцца суіснаваць у свеце — з роднымі, боскімі істотамі, з тымі нябачнымі сіламі, якія стаяць за правым плячом ці за левым, і робіць свой дзіцячы выбар, які, напэўна, вызначыць яго шлях.
І што асабліва нечакана: сам Віктар Казько быў пазбаўлены вось такога “ружовага” выбару, бо вельмі маленькім патрапіў на самы складаны шлях, які толькі можа быць. Страціўшы родных у вайну, ён папоўніў сіроцкую сям’ю, а замест роднай хаты бачыў дзіцячыя дамы. Але, магчыма, зло, якое прывяло да жудасных страт, якога ён бачыў зашмат, насуперак абставінам нарадзіла ў яго душы жаданне супраціўляцца і ствараць свой шлях самому, каб адно толькі — прыйсці да сябе. Тэкст цалкам.