…Калісьці на лекцыі па гісторыі крытыкі выкладчык не стрымаў эмоцый: заходні даследчык, аналізуючы беларускую літаратуру, пераблытаў факты і прычынна-выніковыя сувязі ў літпрацэсе, чым выклікаў у спецыялістаў натуральную рэакцыю: “Гэта кніга не пра нас”. Так яшчэ са студэнцкіх гадоў я мела пэўную перадустаноўку да замежнага погляду на беларускую літаратуру. Натрапіўшы на манаграфію Катажыны Бартноўскай і толькі зірнуўшы на назву «Białoruski postmodernizm: Liryka „pokolenia Bum-Bam-Litu”», я замацавалася ў сваім меркаванні: постмадэрнізм у беларускай літаратуры з’ява дыскусійная, а некалькі дзесяткаў бумбамлітаўцаў загучна называць пакаленнем. Тэкст цалкам.