Пяць гадоў таму малады пісьменнік Сяргей Балахонаў выдаў сваю першую кніжку “Імя грушы”. Дэбют гомельскага настаўніка гісторыі атрымаўся гучны: палова крытыкаў і чытачоў была ў захапленні, ад другой жа паловы маладому літаратару дасталося на арэхі. Чытацкая аудыторыя пакутвала ад амбівалентных думак і меркаванняў, пакуль не вынесла нарэшце прысуд: у беларускую літаратуру вяртаюцца “вялікія формы”, а гэта добрая прыкмета, як бы яно там не было. Насамрэч, “Імя грушы” – гэта, безумоўна, з’ява ў нашай літаратуры: раман, паўнюткі алюзіяў, гумару, дзівоснай лексікі, незвычайны замес з гісторыі, фантастыкі, эзатэрыкі. Сам Балахонаў – таксама гучная з’ява ў беларускім культурным жыцці, гэткі шматгранны “чалавек-аркестр”: і гісторыю дзеткам выкладае, і постмадэрнісцкія творы піша, і песні перакладае. Карэспандэнт “ЛіМа” сустрэлася з пісьменнікам, каб пагаварыць пра поспех мінулы і пра тое, што чакаць нам у будучыні ад гомельскага постмадэрніста. Тэкст цалкам.