АНАТОЛЬ ВЕРАБЕЙ: «КАРАТКЕВІЧ ПІСАЎ НА ТРОХ МОВАХ»
Часопіс «Нёман» у першых трох нумарах за 2010 год апублікаваў невядомую аповесьць Уладзімера Караткевіча «Перадгісторыя». Пра сваю архіўную знаходку дасьледчык Анатоль Верабей расказаў у размове зь Міхасём Скоблам.
СЯРГЕЙ КАЛЕНДА: «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПАВІННА БЫЦЬ КАСМАПАЛІТЫЧНАЙ»
9 красавіка малады празаік Сяргей Календа прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Казкі. Гісторыі (не) пра нас». Дэбютная кніга Сяргея Календы «Помнік атручаным людзям» выйшла летась. Ён нарадзіўся ў 1985 годзе ў горадзе Капылі Менскай вобласьці, амаль з нараджэньня жыве ў Менску. Скончыў БДУ (факультэт міжнародных адносінаў, аддзяленьне культуралёгіі), дасьледуе сусьветную культуру і літаратуру. Ягоны сьветапогляд і творчыя прынцыпы шмат што гавораць пра найноўшае пакаленьне беларускіх літаратараў. Зь Сяргеем Календам гутарыла Валянціна Аксак.