ЮЛЯ НОВІК: “МЫ САМІ ПРЫДУМВАЕМ І ЛАДЗІМ МІЖНАРОДНЫЯ ТВОРЧЫЯ ФЭСТЫ”
Маладым беларускім літаратарам нецікава проста пісаць вершы ды апавяданьні і чакаць, пакуль іх прызнаюць шырокая чытацкая публіка ды аўтарытэтная крытыка. Доказам таму – цэлы шэраг розных імпрэзаў, якія апошнім часам ладзяцца не дзякуючы ўмовам, а насуперак ім. Вось і 5 сьнежня, ужо другі год запар, у Менску пройдзе літаратурна-мастацкі фэст “Выявы”. Ягоныя ініцыятаркі і арганізатаркі – дзьве маладыя беларускія паэткі Віка Трэнас ды Юля Новік. Зь Юляй Новік пагутарыла наша карэспандэнтка Валянціна Аксак. Тэкст цалкам.