Часопіс “ARCHE” выдаў у якасьці дадатку да свайго нумару 9 за мінулы год том “Летапісы і хронікі Беларусі”. Ён будзе цікавы ня толькі прафэсійным гісторыкам і аматарам даўніны, але і тым, хто цікавіцца помнікамі мастацкага слова. З укладальнікам унікальнага выданьня, маладым дасьледнікам беларускага Сярэднявечча Васілём Вароніным гутарыць Валянціна Аксак.
Вільня ў беларускай літаратуры займае адметнае месца. Ніводзін айчынны горад ня можа пахваліцца такой колькасьцю прысьвечаных яму твораў, колькі іх прысьвечана цяперашняй сталіцы Літоўскай Рэспублікі. Гэта, аднак, не спыніла Леаніда Дранько-Майсюка – аўтара лірычнага эсэ “Ў Вільні і больш нідзе”, апублікаванага летась у часопісе “Дзеяслоў”. З паэтам, натхнёным Вільняй, сустрэўся Міхась Скобла. Тэкст цалкам.