МІКОЛА АЎРАМЧЫК: “УСЁ ЖЫЦЬЦЁ Я БЫЎ НЕВЫЯЗНЫМ”
14 студзеня споўнілася 90 гадоў паэту, ляўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Міколу Аўрамчыку. Праз усё жыцьцё ён ня мог атрымаць дазвол на выезд нават у краіны гэтак званага сацыялістычнага лягеру. Нядобранадзейным з гледзішча савецкіх спэцслужбаў паэт стаў пасьля вяртаньня зь нямецкага палону ў 1945-м. Пра малавядомыя старонкі са сваёй біяграфіі Мікола Аўрамчык расказаў Міхасю Скоблу.
ЯН МАКСІМЮК: “АДСУТНАСЬЦЬ ДОБРЫХ ПЕРАКЛАДАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ – ГЭТА КУЛЬТУРНАЯ КАТАСТРОФА”
Наш сёньняшні госьць – знаны перакладчык і журналіст Ян Максімюк. Ён пільна сочыць за навінкамі на сусьветным кніжным рынку і з жалем канстатуе, што перакласьці на беларускую ўсе сучасныя шэдэўры ў яго ня хопіць часу. Таму спадар Ян прапануе зрабіць гэта сваім маладзейшым калегам, а каб падахвоціць іх, прапануе фрагмэнты ўласных перакладаў. Яны зьмешчаныя на нашым сайце ў праграме “Пяцікніжжа Свабоды”. Зь Янам Максімюком сустрэлася Валянціна Аксак.