У менскім выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ў сьвет кніга слонімскага краязнаўца Сяргея Чыгрына «Жыў роднай песьняй», прысьвечаная жыцьцю і творчасьці забытага кампазытара Антона Валынчыка. Дасьледчык расшукаў таксама дзясяткі ягоных твораў і спадзяецца, што яны ўвойдуць у рэпэртуары сучасных песенных калектываў. Зь Сяргеем Чыгрыном пагутарыў Міхась Скобла.