27 лістапада (пятніца) у 20.00 у кнігарні “Ў” Дзмітрый Плакс будзе чытаць лекцыю “Кніга як арт-аб’ект” і прэзэнтаваць свой новы зборнік “ОМ”. Кніга выйшла ў свет у Швецыі тыражом у 9 напісаных ад рукі экземпляраў. Да таго ж кожны з іх – усяго толькі частка (1/9) кнігі. “ОМ” быў выстаўлены на інтэрнет-аукцыон з пачатковым коштам у 900 крон. Але кнігу можна набыць і ў электронным варыянце – амаль што дарам. Тэкст цалкам.
Фота arche.by