Гэта другая кніга “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчыны” з новай серыі “Бібліятэкі Бацькаўшчыны” – “Людзі Беларусі”. Кніга С. Шапрана выдадзена сумесна з “Гарадзенскай бібліятэкай”, якая паказвае забытую гісторыю Гародні, традыцыі суіснавання розных народаў і культур на працягу стагоддзяў. Выданне ўнікальнай кнігі стала магчыма дзякуючы дапамозе беларускай мецэнаткі, кіраўніку дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” Ірэне Калядзе-Смірновай (ЗША), Калегіуму Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езёраньскага, ураду горада Вроцлава (Польшча), а таксама Арсену Лісу, Генадзю Пляшко, Вячку Целешу. Кніга з’яўляецца першай спробай стварэння энцыклапедыі жыцця і творчасці Васіля Быкава.
Спампаваць кнігу можна тут (Кніга ў адным файле (не поўнасьцю).