Імя паэткі, літаратара, крытыка Вікі Трэнас гучыць, бадай, на самых цікавых і масштабных культурных мерапрыемствах, прычым часта яна выступае ў якасці арганізатара і каардынатара. Віка выдатна сумяшчае працу ў рэдакцыі часопіса “Маладосць” з актыўным удзелам у беларускім літаратурным працэсе, у тым ліку і ў інтэрнэт-прасторы. Яна падтрымлівае на літаратурным шляху маладых аўтараў, многія з якіх становяцца пасля яе сябрамі, супрацоўнічае са шматлікімі выданнямі і выдавецтвамі, яе ўважлівы рэдактарскі погляд спатрэбіўся не аднаму аўтару пры выданні твораў самай рознай тэматыкі. Тэкст цалкам.
Фота rv-blr.com