Рэдакцыя часопіса «Дзеяслоў» запрашае на першую сустрэчу праекту «Вечар з «Дзеясловам», што пройдзе 22 ліпеня (чацвер).
У межах сустрэчы — прэзентацыя 45-га і 46-га нумароў часопісу.
Удзельнікі — аўтары «Дзеяслова» Леанід Дайнэка, Уладзімір Някляеў, Вольга Гапеева, Сяргей Прылуцкі, сябры рэдакцыі, а таксама — усе неабыякавыя да сучаснага літпрацэсу.
Месца ДЗЕяння:
Галерэя «Ў» (г. Мінск, пр. Незалежнасьці, 37А).
Пачатак, а 19-й. Уваход вольны.
Вечарына адбываецца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”