Агляд вераснёўскіх нумароў часопісаў “Полымя”, “Маладосць” і “Нёман”.
Маладосць №9
Паэтычная частка часопіса — размаітая. Дэбютант Антон Янкоўскі добра валодае беларускім словам, але ўласна паэтычным творам можа лічыцца адно верш “Кахае”. Астатняе ж — проза, у якой і раім яму практыкавацца, бо натхненне сінтаксічным паралелізмам не заменіш.
Віка Трэнас, адчайна эксперыментуючы з анжамбеманамі, алітэрацыямі і эліпсісам, усё-такі ўмудраецца выдаць некалькі дасканалых немудрагелістых вершаў (*** “улетку вечарам паветра…”, *** “не, ты не здраджаная…”, ” Балада пра бітае шкло”). Дзіўна і тое, што падобныя перліны з зайздроснай рэгулярнасцю з’яуляюцца у яе паэтычных нізках (гэта цешыць і абнадзейвае). Тэкст цалкам.