Вечарына ўкраінскай паэзіі пройдзе 11 снежня ў бібліятэцы iмя Цёткі (Мінск, вул. Талбухіна 12а). Гэта будзе кампазіцыя паводле раману ў вершах “Маруся Чурай” украінскай паэткі Ліны Кастэнка.
· Выконвае артыстка драмы Людміла Баяўчук.
· Музычнае афармленне – Святлана Уланоўская.
Гістарычны раман у вершах вядомай украінскай паэткі Ліны Кастэнка “Маруся Чурай” быў апублікаваны ў 1982 годзе. Яго тэма і сюжэт узяты з жыцця легендарнай песенніцы і паэткі Марусі Чурай, якая жыла ў ХVII стагоддзі падчас вызвольнай вайны ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага, і сваімі песнямі ўздымала дух украінскага казацтва. У 1985 годзе на кіеўскім тэлебачанні быў зняты цыкл перадач пра славутую паэтку Марусю Чурай, у якіх прымалі ўдзел Народная артыстка Украіны Ніна Матвіенка, а таксама выпускніца тэатральнай студыі пры Кіеўскім акадэмічным тэатры імя Івана Франко Людміла Баяўчук, зараз артыстка драматычнага тэатра, выкладчык рэжысуры і майстэрства акцёра ў БДУКМ – аўтарка гэтай імпрэзы.
Вечарына адбудзецца 11.12.2009 года. Пачатак а 18:30.
Запрашаем усіх, хто любіць украінскую паэзію і песню.